Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй

Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 14 снежня 1957(1957-12-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 красавіка 2017(2017-04-22) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Анатоль Мітрафанавіч Мяльгуй (нар. 14 снежня 1957, Мінск — пам. 22 красавіка 2017, Мінск[1]) — беларускі журналіст.

Біяграфія

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1989). У 1983—1993 — музычны аглядальнік газеты «Чырвоная змена». У 1985—1988 — старшыня мінскага рок-клубу «Няміга». У 1993—2001 выступаў як музычны аглядальнік шэрагу рэспубліканскіх выданняў, ад 1999 — музычны касультант лэйблу «БМАgroup». У 2001—2005 — вядучы музычных рубрык і аглядальнік газет «Новы Час», «Наша слова», «Знамя юности», «Белорусы и рынок», часопісаў «Дзеяслоў», «Роднае слова», ад 2005 — музычны карэспандэнт і аналітык інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў».

Удзельнічаў у арганізацыі фестываляў «Тры колеры» (1986, 1988), выступаў як член журы на фестывалі «Lithuanica» (1986), удзельнічаў ва Усесаюзнай рок-канферэнцыі ў Свярдлоўску (1988).

Аўтар музыказнаўчых кніг «Праз рок-прызму» (1989, New York, разам з В. Мартыненкам), а таксама «222 альбомы беларускага року і ня толькі» (2006, Мінск, разам з В. Мартыненкам)[2]. Аўтар шэрагу ўступных артыкулаў да выданняў «БМАgroup».

Памёр ва ўзросце 59 гадоў ад сардэчнага прыступу.[1]

Зноскі

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!