У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Ліннік.
Анастасія Ліннік (нар. 11 ліпеня 1993, Мінск, Беларусь) — беларуская футбалістка, паўабаронца . Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
Выхаванка ДЮСШ «Матор», першы трэнер — Ірына Іосіфаўна Булыгіна.
Выступала за сталічную «Зорку»-БДУ з 2008 па 2016 год. У складзе «студэнтак» паўабаронца заваёўвала срэбныя медалі чэмпіянату краіны ў 2009, 2010, 2011, 2014, 2015 і 2016 гадах, бронзавыя ў 2012, 2013, рабілася ўладальнікам Кубка Беларусі ў 2009, 2010 і 2013 гадах, Суперкубка ў 2010 і 2013 гадах.
Зноскі
Спасылкі