Аналітычная філасофія (англ.: Analytic Philosophy) — стыль і кірунак у філасофіі, які дамінаваў на Захадзе ў пачатку XX стагоддзя. Тэрмін можа адсылаць да некалькіх інтэлектуальных з’яў:
Як філасофская практыка[1][2], аналітычная філасофія характарызуецца надзвычайнай роляю аргументацыйнай празрыстасці і дасканаласці, выкарыстаннем фармальнай логікі, канцэптуальнага аналізу, і, у меншай ступені, матэматыкі і прыродазнаўчых навук.[3][4][5]
Як гістарычнае развіццё, аналітычная філасофія адсылае да дробных напрамкаў у ранішняй філасофіі XX стагоддзя, якія папярэднічалі існай цяпер практыцы. Цэнтравыя фігуры ў гэтым развіцці — Бертран Расел, Людвіг Вітгенштэйн, Д. Э. Мур, Готлаб Фрэге, і лагічныя пазітывісты. У гэтым, больш спецыфічным сэнсе, аналітычная філасофія атаясняецца з асобнымі філасофскімі рысамі (многія з якіх адкінутыя мноствам сучасных аналітычных філосафаў), такімі як:
Логіка-пазітывісцкі прынцып, які сцвярджае, што не існуе ніякіх спецыфічна-філасофскіх фактаў, і што аб’ектам філасофскага даследавання ёсць лагічнае праясненне мыслення. Гэта можа супярэчыць традыцыйнаму фундаменталізму, які разглядае філасофію як асобную навуку (то бок дысцыпліну пра веды), якая вывучае фундаментальныя прычыны і прынцыпы ўсяго. У выніку, мноства філосафаў-аналітыкаў разглядалі свае даследаванні як падоўжаныя з, ці падпарадкаваныя да, прыродазнаўчых навук. Такое стаўленне пачынаецца з Джона Лока, які апісаў сваю працу як працу «падначаленага» дасягненням прыродазнаўчых навукоўцаў, такіх як Ньютан. У XX стагоддзі найбольш уплывовым заступнікам погляду на філасофію як на працяг іншых навук быў Уілард Куайн.[6]
Прынцып, згодна з якім лагічнае праясненне мыслення можа быць дасягнута толькі аналізам лагічных формаў філасофскіх сцверджанняў.[7] Лагічныя формы сцверджанняў ёсць шляхам іх рэпрэзентацыі (часта з выкарыстаннем фармальнай граматыкі і сімвалізму лагічных сістэм) дзеля рэдукцыі іх да больш простых частак і дзеля таго, каб паказаць іхную сходнасць з іншымі сцверджаннямі таго ж самага тыпу. Аднак, філосафы-аналітыкі не пагаджаюцца паміж сабой наконт карэктнай лагічнай формы штодзённай мовы.[8]
Прынцып грэбавання агульнымі філасофскімі сістэмамі на карысць больш абмежаваных праблем, заяўленых строга[9] або звычайнай мовай.[10]
Паводле Расела:
«Сучасны аналітычны эмпірызм <…> адрозніваецца ад таго ж у Лока, Берклі і Юма сваім інкарпараваннем матэматыкі і развіццём моцнай лагічнай тэхнікі. Так ён можа ў дачыненні некаторых праблем дасягнуць дакладных адказаў, якія маюць хутчэй навуковую якасць, чым філасофскую. Ён, у параўнанні з агульнымі філасофскімі сістэмамі, лепш здольны развязваць свае праблемы па адной, замест таго каб вынаходзіць адным махам суцэльную тэорыю сусвету. Ягоныя метады, такім чынам, паходзяць да навуковых». [11]
↑B. Russell, A History of Western Philosophy(Simon & Schuster, 1945), p. 834.
↑John Searle (2003), Contemporary Philosophy in the United States in N. Bunnin and E. P. Tsui-James (eds.), The Blackwell Companion to Philosophy, 2nd ed., (Blackwell, 2003), p. 1.
↑A. C. Grayling (ed.), Philosophy 2: Further through the Subject (Oxford University Press, 1998), p. 2
↑L.J. Cohen, The Dialogue of Reason: An Analysis of Analytical Philosophy (Oxford University Press, 1986), p. 5