У 1987 годзе заснаваў асабісты кінафестываль (AFI Fest), які штогод праводзіцца дасюль. Фестываль Амерыканскага інстытута кінамастацтва стаў першым у ЗША, які атрымаў акрэдыдацыю FIAPF.
У 1998 годзе, пад час стогадовага юбілею амерыканскага кінематографа, істытут пачаў цыкл AFI 100 Years… («AFI 100 год…») з мэтай падвышэння цікавасці да гісторыі кіно. Цыкл быў скрытыкаваны за сваю непаслядоўнасць: некаторыя фільмы па некалькі разоў патрапілі ў некаторыя катэгорыі, нягледзячы на меркаванне кінакрытыкаў і фанатаў, а зрэдчас нават і нягледзячы на іншыя жанры фільмаў.
Інстытут займаецца захаваннем старых кінастужак, якія могуць знішчыцца ад старасці.
У красавіку 2003 года ў Сілвер-Спрынг (Мэрыленд), каля Вашынгтона, інстытутам быў ізноў адкрыты пасля рэстаўрацыі кінатэатр AFI Silver.
Адзін з кірункаў працы інстытута — вытворчасць адукацыйных і наглядных відэаматэрыялаў для навучэнцаў школ. Нягледзячы на сваю назву, інстытут спецыялізуецца не толькі на кінастужках, але таксама на тэлебачанні і відэа.
Зноскі
↑ абIntegrated Postsecondary Education Data System — 1992.