Алішэр Наваі

Алішэр Наваі
перс.: علیشیر نوایی
Алішэр Наваі. Мініяцюра герацкай школы. XVI стагоддзе
Алішэр Наваі. Мініяцюра герацкай школы. XVI стагоддзе
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Нізамадзін Мір Алішэр
Псеўданімы Наваі (меладычны), Фані (тленны)
Дата нараджэння 9 лютага 1441[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1501[2][3] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Кірунак суфізм і суніты
Мова твораў чагатайская мова і персідская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алішэр Наваі (перс.: علیشیر نوایی, узб.: Alisher Navoiy, Нізамадзін Мір Алішэр; 9 лютага 1441, Герат — 3 студзеня 1501) — узбекскі паэт, мысліцель, дзяржаўны дзеяч[4]. Ён ствараў свае літаратурныя творы на чагатайскай, персідскай, цюркскай, узбекскай і уйгурскай мовах[5][6]. З’яўляецца аўтарам каля трыццаці зборнікаў вершаў, буйных паэм, празаічных твораў і навуковых трактатаў, якія ўсебакова раскрываюць духоўнае жыццё Сярэдняй Азіі XV стагоддзя[7]. Як гуманіст выступаў супраць дэспатызму і схаластыкі.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў горадзе Герат. Бацька яго, Гіясідзін Кічкінэ, быў прыдворным вяльможам, а бабулі — карміцелькамі царэвічаў. Алішэр з дзіцячых гадоў рос і выхоўваўся з цімурыдскімі прынцамі. З чатырох гадоў ён пачаў навучанне ў адной са школ Герата. Выяўляў выключныя здольнасці, дапытлівасць, адоранасць.

Вучыўся ў Гераце, Мешхедзе, Самаркандзе. Вучань і сябар паэта Джамі. Ужо ў 15 гадоў Алішэр стаў вядомы як паэт пад псеўданімам Наваі (меладычны). Ён пісаў выдатныя вершы на мове цюркі і на фарсі. У тыя часы мовай паэзіі лічылася фарсі, а цюркі, г.зн. стараўзбекская мова, была пазбаўлена літаратурных правамоцтваў. Пазней сцвярджэнне стараўзбекскай літаратурнай мовы становіцца адным з паэтычных крэда Наваі.

У 1456 г. Наваі паступіў на службу да правіцеля Герата цімурыда Абул Касім Бабура. З 1469 быў прызначаны на пасаду захавальніка пячаткі пры ўрадзе султана Харасана Хусейна Байкара, з якім яго са школы яго звязвалі сяброўскія адносіны. У 1472 атрымаў тытул эміра і стаў везірам. Наваі дапамагаў развіццю літаратуры і мастацтва, навукі, цаніў таленты і апекаваўся над навукоўцамі, паэтамі і мастакамі, шмат увагі і сродкаў надаваў добраўпарадкаванню роднага горада і ўсёй краіны, пабудаваўшы больш за 300 грамадскіх будынкаў і збудаванняў. Дабрачынная дзейнасць Наваі выклікала незадаволенасць у кругах уплывовых вяльможаў, і ў 1476 ён адхіліўся ад дзяржаўных спраў, каб поўнасцю аддацца творчасці.

У кнізе «Хамсе» Алішэр асуджаў палітыку распусты і грабяжу, што выклікала незадаволенасць бекаў, набліжаных султана. У выніку іх інтрыг султан Хусейн адпраўляе Наваі ў ссылку ў далёкі Астрабад. Паэт знаходзіць суцяшэнне ў прыпавесці пра тое, што сэнс жыцця — у барацьбе за дабро і справядлівасць, у пераадоленні перашкод на гэтым шляху.

Пахаваны Алішэр Наваі ў сваім родным горадзе Гераце.

Літаратурная творчасць

У сваіх вершах, паэмах, празаічных творах і навуковых трактатах адлюстраваў тагачаснае духоўнае жыццё. У 14981499 склаў збор (каля 47 тыс. радкоў) вершаў у 4 зборніках («Дзівосы дзяцінства», «Рэдкасці юнацтва», «Дзівосы сярэдніх гадоў», «Карысныя парады старасці»), куды ўвайшлі вершы розных лірычных жанраў: газелі (болей за 2600), касіды (оды), страфічныя вершы і іншыя.

У вершах Наваі філасофскі роздум, думка пра чалавека як носьбіта дабрачыннасці або заганы, малюнкі прыроды, багаты гукапіс. Вяршыня яго творчасці — «Пяцерыца» («Хамсе»). Яна складаецца з 5 паэм: «Неспакой праведных» (1483), «Лейлі і Меджнун», «Фархад і Шырын», «Сем планет» (усе 1484), «Іскандэраў мур» (1485), асноўная ідэя якіх услаўлення навукі, разумнага кіраўніка дзяржавы, любоў да бацькаўшчыны, павага да чалавека працы. Аўтар кнігі «Пяцерыца ўзрушаных» (1492), якую Наваі прысвяціў памяці свайго настаўніка Джамі, анталогіі «Збор вытанчаных» (14911492, з характарыстыкай 336 паэтаў XV ст.), трактата па вершаскладанні «Вагі памераў» (1494), філасофскай алегарычнай паэмы «Мова птушак», трактата «Спрэчка дзвюх моў» (абодва 1499), філасофска-дыдактычнага твора «Каханы сэрцаў» (1500).

Паўплываў на развіццё ўзбекскай і іншых цюркамоўных літаратур. На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі В. Жуковіч, Я. Міклашэўскі і іншыя.

Памяць

Помнікі Алішэру Наваі пастаўлены ў Ташкенце (першы — перад будынкам Маладзёжнага тэатра Узбекістана на праспекце Наваі; другі — пад ратондай у Нацыянальным парку Узбекістана імя Алішэра Наваі; трэці — на плошчы перад Ташкенцкім дзяржаўным універсітэтам узбекскай мовы і літаратуры імя Алішэра Наваі), Наваі, Самаркандзе, Маскве, Мінску[8] (скульптар Максім Макарэвіч), Ошы, Баку[9], Токіа.

Беларускія пераклады

  • Лірыка: Газелі, урыўкі з паэм / Пер. са старажыт. узб. (з даслоўнікаў) В. Жуковіч. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 78 с. ISBN 5-340-00858-4

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. ʿAlī Shīr Navāʾī // Encyclopædia Britannica
  3. RKDartists Праверана 1 лютага 2020.
  4. БЭ ў 18 т. Т. 11. С. 99
  5. belta.by
  6. zviazda.by
  7. nlb.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2019. Праверана 30 ліпеня 2019.
  8. У Мінску адкрылі помнік узбекскаму паэту XV стагоддзя
  9. У Баку пастаўлены помнік узбекскаму паэту Алішэру Навоі

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!