Аляксей Пятровіч Кагадзе́еў (7 красавіка 1926 — 23 ліпеня 1997) — харавы дырыжор, педагог. Народны артыст Беларускай ССР (1971).
Біяграфія
Нарадзіўся ў пасёлку Альхаватка Данецкай вобласці. У 1955 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас Г. Зелянковай[2]). З 1959 года хормайстар, у 1960—1993 гадах галоўны хормайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1958 года выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі. У 1960—1973 гадах выступаў як оперна-сімфанічны дырыжор[2].
Памёр 23 ліпеня 1997 года[2].
Творчасць
Сярод спектакляў, пастаўленых з удзелам А. П. Кагадзеева такія, як опера «Арэстэя» С. Танеева і «Атэла» Дж. Вердзі, «Хаваншчына» і «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Залаты пеўнік» М. Рымскага-Корсакава, «Міндыя» А. Тактакішвілі, «Новая зямля» Ю. Семянякі, «Вайна і мір» С. Пракоф’ева, «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі, вакальна харэаграфічнае прадстаўленне «Карміна Бурана» на музыку К. Орфа і інш.
Аўтар метадычных прац «У дапамогу дырыжору хору» (1967) і «Тэхніка харавога дырыжыравання» (1968)[2].
Зноскі
Літаратура
- Кагадзееў Аляксей Пятровіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 353. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
Спасылкі