У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Смірноў.
Аляксей Мікалаевіч Смірно́ў (руск.: Алексей Николаевич Смирнов; 17 снежня 1938, Маршанск, Тамбоўская вобласць — 18 сакавіка 2006[2], Мінск) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі і тэхнічнай кібернетыкі, доктар тэхнічных навук (1987), прафесар (1989).
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Маршанск Тамбоўскай вобласці РСФСР.
У 1961 годзе скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут, у 1966 годзе — Ленінградскі політэхнічны інстытут.
З 1969 года працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце. У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Леніградскім электратэхнічным інстытуце[3]. З 1996 года займаў пасаду загадчыка кафедры ў Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па аўтаматызаваных сістэмах кіравання якасцю вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады аператыўнага вызначэння ўзроўню надзейнасці і паскораных выпрабаванняў вырабаў мікраэлектронікі ва ўмовах вытворчасці.
Сярод апублікаванага:
- Прогнозирование качества систем. — Мн.: Наука и техника, 1976. (разам з У. А. Прахарэнкам);
- Проектирование технических систем диагностирования. — Мн., 1982 (разам з Л. П. Глазуновым);
- Учёт безотказности микроэлектронной аппаратуры на этапе производства. — Мн., 1989 (разам з І. Я. Ліцвінскім і . А. Прахарэнкам).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі