У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Плавінскі.
Аляксандр Мікалаевіч Плавінскі (9 студзеня 1952, Мінск — ліпень 2019) — беларускі археолаг.
Біяграфія
Скончыў у 1976 годзе БДУ, у якім працаваў з 1975[1]. З канца 1980-х гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, за навучанне на беларускай мове, падтрымліваў беларускія арганізацыі[2]. У 1987—1993 дырэктар музея гісторыі ўніверсітэта, у 1993—2001 — загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ[1].
Памёр у ліпені 2019 года ад спынення сэрца[2]. Развітанне адбылося 9 ліпеня ў сямейным коле. Цела крэміравалі і пахавалі на Паўночных могілках побач з бацькамі[2].
Навуковая дзейнасць
Прымаў удзел у раскопках Мінска, Рагачова, гарадзішча Вішчын, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы. Сумесна з В. Н. Рабцэвічам праводзіў раскопкі курганных могільнікаў Ветачка, Гадзілавічы, Каласы, Мадора, Цагельня, Юдзічы Гомельскай вобласці, Гаравец, Навасёлкі, Нагаўкі, Наўры, Мілты, Таўкачэвічы 1-я, Харчычы Мінскай вобласці, Ахрэмаўцы, Опса, Укля Віцебскай вобласці. Вывучаў пахавальныя помнікі IX—XIII стст., раннекругавую кераміку, займаўся кансервацыяй і рэстаўрацыяй археалагічных знаходак. Адзін з аўтараў навучальнага дапаможніка «Гістарычнае краязнаўства Беларусі»[1].
Сям’я
Мае двух сыноў, Мікалая і Уладзіміра, якія таксама з’яўляюцца археолагамі[2].
Зноскі
Спасылкі