У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Адлер.
Альфрэд А́длер (ням.: Alfred Adler, 7 лютага 1870, Вена — 28 мая 1937, Абердзін, Шатландыя, Вялікабрытанія) — аўстрыйскі ўрач-псіхіятр, заснавальнік сістэмы індывідуальнай псіхалогіі.
Біяграфія
З 1930-х жыў пераважна ў ЗША. У аснове яго вывучэння прынцып унутранага адзінства псіхічнага жыцця асобы, адсутнасці трывалай мяжы і антаганізмаў паміж свядомасцю і бессвядомым. У тлумачэнні паводзін асобы апіраўся на разуменне канчатковай мэты, да якой імкнецца чалавек, падпарадкоўваючы ёй свае псіхічныя праявы. Паводле Адлера, асноўнай рухаючай сілай развіцця асобы з'яўляецца імкненне да паўнаты і асабістай перавагі, якое рэалізуецца праз механізм кампенсацыі першаснага пачуцця непаўнацэннасці. Зрабіў уклад у распрацоўку праблем псіхапаталогіі, тэорыі сноў, вывучэння сацыяльных фактараў уздзеяння на чалавечую псіхіку.
Асноўныя працы
- «Аб непаўнацэннасці органаў» (1907)
- «Аб нервовым характары» (1912)
- «Тэорыя і практыка індывідуальнай псіхалогіі» (1920)
- «Чалавеказнаўства» (1928)
- «Сэнс жыцця» (1933) і інш.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|