Альжбета Радзівіл з Астрожскіх

Альжбета Радзівіл
Альжбета Астрожская
Нараджэнне каля 1560
Смерць 1599[1]
Род Астрожскія[2]
Бацька Канстанцін Васіль Астрожскі[3]
Маці Соф’я з Тарноўскіх[d][3]
Муж Ян Кішка[2] і Крыштаф Радзівіл Пярун[4][1]

Альжбета Сафія Пелагея Астрожская, у першым шлюбе Кішка, у другім Радзівіл (каля 1560 — 1599) — дачка Канстанціна-Васіля Астрожскага.

Біяграфія

Паходжанне

Дачка дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, украінскага праваслаўнага магната Канстанціна-Васіля Астрожскага (15261608) і яго жонкі Соф'і  (англ.) з Тарноўскіх (15341571). Мела трох братоў (Януша, Канстанціна  (руск.) і Аляксандра) і сястру Кацярыну  (укр.).

Сям’я

Да 1575 года пабраліся шлюбам з Янам Станіслававічам Кішкам. Шлюб быў бяздзетным[5]. 26 ліпеня 1592 Ян памёр.

Пасля смерці мужа стала чацвёртай жонкай Крыштафа Радзівіла Пяруна[6]. Другі шлюб таксама быў бяздзетным. Хрышчоная паводле праваслаўнага абраду, Альжбета завяшчала пахаваць сябе ў касцёле Святога Станіслава ў Вільні, чаму процідзейнічалі каталіцкія духоўнікі. Пасля шлюбу не пагадзілася перадаць права кіравання маёнткамі мужу, з-за чаго яны ў 1596—1597 гадах часта канфліктавалі. Праўдападобна, была пахавана ў 1600 годзе ў праваслаўнай царкве Слуцка[7].

Зноскі

  1. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 357.
  2. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 356–357.
  3. а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 356.
  4. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  5. Tazbir J. Kiszka Jan h. Dąmbrowa (zm. 1592) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1966—1967. — T. ХII/4, zeszyt …. — S. 508. (польск.)
  6. Яго другой жонкай была родная сястра  (англ.) Альжбеты
  7. Lulewicz H. Radziwiłł Krzysztof zwany Piorunem h. Trąby (1547—1603)… — S. 274—275.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!