Нарадзіўся ў небагатай сям’і віленскага мешчаніна — выхадца з Гумбінена ва Усходняй Прусіі (цяпер Гусеў). Скончыў гімназію ў Вільні. З 1840 года вучыўся ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе галоўным яго настаўнікам быў прафесар М. Н. Вараб'ёў(руск.) (бел.[3].
У 1847 годзе на сродкі Бенедыкта Тышкевіча адправіўся ў Італію і прабыў за мяжой да 1859, наведаўшы яшчэ Францыю, Англію і Германію. У 1854 атрымаў ад рымскай Акадэміі святога Лукі прэмію за краявід возера Нэмі(руск.) (бел.. У тым жа годзе за дасланую ў Санкт-Пецярбург карціну «Цівалі і яго вадаспады» (знаходзілася ў вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага) быў ганараваны звання некласнага мастака, а ў 1859 годзе стаў акадэмікам, у тым ліку і за «Краявід Рока-ды-Папа» (належаў графу Кушалёву-Безбародку(руск.) (бел.).
У 1861—1863 здзейсніў другое падарожжа за мяжу. З 1864 года да сваёй смерці ў 1877 годзе быў дэкаратарам пры віленскім гарадскім тэатры. Акрамя згаданых, лепшыя творы мастака: «Альбанскае возера», «Арка-Скура і розныя віды вілы Бутэр, у Палерма» (у Зімнім палацы), «Рымскі Калізей», «Краявід у ваколіцах Неапаля», «Рымская Кампанья за Порта-Маджорэ» і «Рымскі краявід». Вядомы яго віленскія краявіды, краявіды Грыгішкеса, Раўдондварыса, Тускуланскага паласа (1848), а таксама краявід с домам Тадэвуша Касцюшкі (1847).