У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Марозава.
Алена Барысаўна Марозава (нар. 1 студзеня 1956, г. Стоўбцы, Мінская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2008), прафесар (2011).
Біяграфія
Скончыла ў 1978 годзе з адзнакай архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, выкладчыкі — праф. В. І. Анікін, А. В. Сычова, В. М. Волчак і інш. З 1978 года працуе ў БПІ (цяпер БНТУ). У 1978—1982 гг. — стажор-выкладчык, асістэнт кафедры «Архітэктура прамысловых будынкаў»; у 1982—1984 гг. — асістэнт кафедры «Горадабудаўніцтва»[1].
У 1984—1987 гг. вучылася ў аспірантуры Маскоўскага архітэктурнага інстытута. У 1987 годзе атрымала акадэмічную ступень кандыдата архітэктуры[1].
У 1987—1998 гг. асістэнт, старэйшы выкладчык кафедры «Горадабудаўніцтва», з 1992 г. дацэнт БДПА. З 1988 года член Беларускага саюза архітэктараў[1].
Са снежня 1998 г. загадчыца кафедрай «Архітэктура вытворчых аб'ектаў і архітэктурныя канструкцыі» БДПА[1].
У 2008 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Прамысловая архітэктура: гістарычныя заканамернасці і тэндэнцыі развіцця»[1]. З 2011 года прафесар.
Асабістае жыццё
У шлюбе з архітэктарам Валерыем Францавічам Марозавым (нар. 1947). Мае сына Яўгена Валер'евіча Марозава (нар. 1979), мастацтвазнаўца і архітэктара.
Узнагароды
Навуковая дзейнасць
Мае 117 навуковых і навукова-метадычных работ, сярод іх 3 манаграфіі[2].
Бібліяграфія
- Архитектура промышленных объектов: прошлое, настоящее и будущее. — Минск: Технопринт, 2003. — 316 с.
- Эволюция промышленной архитектуры. — Минск: БНТУ, 2006. — 240 с.
- Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім i еўрапейскім кантэксце: у 4 т. — Мінск: Беларус. навука, 2006—2007. — Т. 3, кн. 1: Другая палова XVIII — першая палова XIX ст. — 2007. — С. 452—481. (у аўтарскім калектыве).
Зноскі