Алена Барысаўна Альтшуль |
Пол |
жанчына |
Спецыялізацыя |
шашкі |
Нарадзілася |
4 красавіка 1964(1964-04-04) (60 гадоў)
|
Грамадзянства |
|
|
Алена Барысаўна Альтшуль (4 красавіка 1964, Мінск[1]) — савецкая беларуская спартсменка (рускія і міжнародныя шашкі).
Чатырохразовая чэмпіёнка СССР па шашках-100 (1978, 1979, 1982, 1989), пяціразовая чэмпіёнка свету (1980, 1982, 1983, 1984, 1986). Вучылася ў Беларускім інстытуте народнай гаспадаркі з 1981[1].
Майстар спорту (1978), гросмайстар СССР (1983), міжнародны гросмайстар (1984). Заслужаны майстар спорту СССР (1985).
З 1991 года разам з мужам, міжнародным гросмайстрам Вадзімам Вірным, жыве ў Германіі.
Удзел у чэмпіянатах свету па міжнародных шашках
Зноскі
- ↑ а б Альтшуль Елена Борисовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- ↑ Па выніках асноўнага турніру падзяліла першае месца з Людмілай Ільіной, саступіла ў дадатковым матчы
Спасылкі