Ала Сямёнава

Ала Сямёнава
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ала Сямёнава[1] і Алла Семёнова[1]
Дата нараджэння 9 жніўня 1938(1938-08-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 2022(2022-02-18)[1] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, літаратурная крытык, публіцыстка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Ала (Альбіна Іванаўна) Сямёнава[2] (9 жніўня 1938, с. Бальшарэцкае, Бальшарэцкі раён, Камчацкая вобласць, РСФСР, СССР — 18 лютага 2022, Мінск) — беларускі літаратурны крытык, пісьменніца, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і служачых, юрыстаў. Бацькі ў 1930-я гады па камсамольскіх пуцёўках паехалі на Чукотку, жылі на Камчатцы, затым бацьку перавялі ва Уладзівасток, пазней у Хабараўск. Бацька ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь. Жылі ў Вілейцы і Навагрудку, дзе Альбіна скончыла сярэднюю школу (1955) і паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта БДУ (1960) працавала рэдактарам і старшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968—1972 гадах літаратурны супрацоўнік у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972—1986 гадах — рэдактар, старшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 года — літаратурны супрацоўнік, у 1987—1994 гадах[2] — рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1982 года, потым Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць

Друкавацца пачала ў 1966 годзе[2]. Выступала з рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і эсэ пра беларускіх пісьменнікаў А. Адамовіча, У. Арлова, Р. Барадуліна, Я. Брыля, А. Васілевіч, В. Бечыка, А. Вярцінскага, А. Дударава, Л. Дранько-Майсюка, А. Жука, С. Законнікава, У. Караткевіча, Х. Лялько, У. Някляева, А. Пісьмянкова, Я. Саламевіча, М. Стральцова і іншых, Папу Рымскага Яна Паўла II[2].

Творы

  • Ішлі ў паходы партызаны. — Мінск, 1968. — 55 с.
  • Гарачы след таленту. Літаратурна-крытычныя эцюды. — Мінск, 1979. — 188 с.
  • Слова сапраўднага лад. Літаратурныя эцюды. — Мінск, 1986. — 206 с.
  • Святло загадкі. Імпрэсіі і адлюстраванні. — Мінск, 1995. — 235 с.
  • Таямніцы пакутны колер. Эсэ. Апавяданні. — Мінск. 2004. — 103 с.
  • Перад геніем лёсу. Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага. — Мінск, 2006. — 357 с.
  • Імпрэсіі, адлюстраванні. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 488 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 10).
  • Бэзавы попел. Эпісталярна-прывідны ўспамін (2013).

Зноскі

Літаратура


Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!