Аксана Глебаўна Васільева |
Дата нараджэння |
7 верасня 1975(1975-09-07) (49 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці |
гісторык моды |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Васільева.
Аксана Глебаўна Васільева (нар. 7 верасня 1975, Мінск) — беларускі гісторык моды, даследчык традыцынага беларускага касцюма. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт. Член Міжнароднай асацыяцыі «Саюз дызайнераў».
Біяграфія
У 1996 г. скончыла Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «канструктар-мадэльер», у 2003 г. — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «мастак-мадэльер». З 2013 - дэкан факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, выкладае гісторыю касцюма, дэкаратыўную пластыку, мастацкія стылі ў адзенні.
У 2001 г. стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу моды і фота «Млын моды» у намінацыі «Школы моды», у 2002—2004 гг. — дыпламант Міжнароднага фестывалю «Млын моды», у 2003 г. — фіналіст Міжнароднага конкурсу «Белая амфара». Пасля заканчэння аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў абараніла кандыдацкую дысертацыю (2007 г.).
Навуковыя публікацыі
- Васільева, А. Г. Народныя строі Панямоння / А. Г. Васільева // Мастацтва. — 2006. — № 5. — С. 26-27.
- Васільева, А. Г. Народнае адзенне Бераставіцкага раёна канца ХІХ — першай паловы ХХ ст. / А. Г. Васільева // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: У 2 ч. Ч. 1: Мастацтвазнаўства, фальклор і этналогія / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нац. акад. навук Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск, Беларуская навука, 2006. — С. 298—301.
- Васільева, А. Г. Народнае аддзенне Навагрудчыны ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзя / А. Г. Васільева // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 7. — С. 47-50, С. 1, 2, 4 вокладкі, С. 1, 4 уклейкі.
- Васільева, А. Г. Асаблівасці народнага адзення Панямоння 20-30-х гг. ХХ стагоддзя / А. Г. Васільева // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2007. — № 2. — С. 77-83.
- Васільева, А. Г. Гісторыка-мастацтвазнаўчы падыход да рэканструкцыі беларускага народнага адзення ХІХ стагоддзя / А. Г. Васільева // Матэрыялы абласной навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыйны нацыянальны касцюм Магілёўшчыны. Гісторыя і сучаснасць». — Магілёў: МОГТ., 2008. — С. 136—141.
- Васільева, А. Г. Народнае адзенне Лідчыны канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя / А. Г. Васільева // Культура. Наука. Творчество: Материалы IV Международной научно-практической конференции, 20-23 апреля 2010 г. — Минск: Белорусская государственная академия искусств, 2011. — С. 391—394.
- Васільева, А. Г. Традыцыйнае народнае адзенне паўночнага-захаду Беларусі ХІХ — першай палавіны ХХ стагоддзя // А. Г. Васільева. — Мінск, УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», 2010. — 208 с.
- Васільева А. Г. Верхняе адзенне сялян паўночнага захаду Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2011. — № 3. — С. 91-95.
- Васільева А. Г. Сялянскі абутак паўночнага захаду Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя // Беларускі гістарычны часопіс. — 2011. — № 7. — С. 25-29.
- Васільева А. Г., Гаеўская М. В. Традыцыйны беларускі касцюм: даведнік — Минск: МінскБізнесафсет, 2010. — 36 с.
- Васільева А. Г. Народныя жаночыя і дзявочыя галаўныя ўборы і прычоскі паўночнага захаду Беларусі ХІХ ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып.11. — С.497-504.
- Васільева А. Г. Верхняе суконнае адзенне сялян Панямоння ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя // IV Няфёдаўскія чытанні «Беларускае мастацтва: гісторыя і сучаснасць». Матэрыялы Рэспубліканскай навукова-творчай канферэнцыі, 24 сакавіка 2011 г. — Мінск: БДАМ, 2011. — С. 126—132.