Азербайджанфільм імя Джафара Джабарлы (азерб.: Azərbaycanfilm) — азербайджанскаякінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў. Заснавана ў 1920 годзе ў Баку пры Наркамасветы рэспублік.[1] Першапачаткова называлася Азербайджанскае фота-кінаўпраўленне ў 1923—1926, «Азгоскіно» (1926—1930), «Азеркіно» (1930—1934). «Аздзяржкінпром» (1934), «Азерфільм» (1935—1939), «Бакінская кінастудыя» (1939—1959). З 1960 года — «Азербайджанфільм» імя Дж. Джабарлы.[1]
У розныя часы на кінастудыі здымаліся такія вядомыя фільмы, як «Дваццаць шэсць камісараў», «Аршын Малы-Алан», «Не бойся, я з табой!», Дакументальны «Заваёўнікі мора», «Допыт», «Перад зачыненымі дзвярамі», «Іншае жыццё» «Чорцік пад лэбавым шклом», «Прыватны візіт у нямецкую клініку» і іншыя.