Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай

Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай
Одеська національна музична академія імені А. В. Нежданової
Арыгінальная назва Одеська національна музична академія імені А. В. Нежданової
Міжнародная назва Odessa National A. V. Nezhdanova Academy of Music
Заснаваны 1913
Тып кансерваторыя
Краіна
Размяшчэнне
Юрыдычны адрас вул. Навасельскага 63, 65023 г. Адэса, Украіна
Сайт odma.edu.ua/eng
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавайукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя

Вучэльня ўтворана як кансерваторыя ў 1913 годзе на базе музычнага вучылішча, заснаванага ў 1897 годз Адэскім аддзяленням Рускага музычнага таварыства. Заснавальнікам кансерваторыі быў выбітны польскі кампазітар, дырыжор і педагог Вітольд Малішэўскі (1873-1939), вучань Мікалая Рымскага-Корсакава і Аляксандра Глазунова і настаўнік Мікалая Вілінскага і Вітольда Лютаслаўскага.

У 1923 годзе установа была падзелена на музычны інстытут і тэхнікум, якія ў 1928 годзе зноў былі аб'яднаны ў музычна-драматычны інстытут імя Людвіга ван Бетховена. У 1934 годзе Адэская кансерваторыя адноўлена ў папярэдняй форме. У 1950 годзе ёй прысвоена імя выбітнай опернай спявачкі Антаніны Няжданавай. У 1960-х гадах быў пабудаваны дадатковы чатырохпавярховы будынак на 40 навучальных класаў і новы студэнцкі інтэрнат. У 1970 годзе ў зале кансерваторыі быў усталяваны арган нямецкай фірмы "Зауэр". 8 мая 2012 года ўказам Прэзідэнта Украіны акадэміі прысвоены статус нацыянальнай.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!