Адмысловыя гарады (яп.: 特例市Токурэй-сі) — гарады Японіі, насельніцтва якіх складае больш за 200 000 чалавек. Яны вызначаюцца ўрадавай камісіяй на падставе параграфа 1, раздзела 23, артыкула 252 «Закона Японіі аб мясцовым самакіраванні» і сумеснага рашэння горада-кандыдата і савета прэфектуры.
Адмысловым гарадам дэлегуюцца паўнамоцтвы прэфектур у вобласці аховы здароўя, навакольныя асяроддзя, планавання і развіцця горада, але іх аб'ём нашмат меншы, чым той, якім валодаюць цэнтральныя гарады Японіі.
Спіс адмысловых гарадоў
Паводле даных на 1 красавіка 2010 года ў Японіі налічваецца 41 горад, які мае статус «адмысловага»[1].
Восем адмысловых гарадоў дасягнулі статусу цэнтральных ці гарадоў, вызначаных указамі ўрада:
Хакадатэ (Хакайда) — атрымаў статус адмысловага 1 лістапада 2000 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 кастрычніка 2005;
Сімідзу (Сідзуока) — атрымаў статус адмысловага горада 1 красавіка 2001 года, 1 красавіка 2003 года зліўся са старым горадам Сідзуока, пасля чаго той дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказам урада, 1 кастрычніка 2005;
Сіманасекі (Ямагуты) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2002 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада ў 2005 годзе пасля зліцця з пасёлкамі Кікугава, Таёта, Таёура і Хахоку;
Марыёка (Іватэ) — атрымаў статус адмысловага 1 лістапада 2000 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 красавіка 2008 года;
Курумэ (Фукуока) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 1 красавіка 2008 года;
Маэбасі (Гуму) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года;
Оцу (Сіга) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года;
Амагасакі (Хіёга) — атрымаў статус адмысловага 1 красавіка 2001 года, дасягнуў статусу цэнтральнага горада 4 студзеня 2009 года.
中核市・特例市(яп.)(нявызн.) ?. Ministry of Internal Affairs and Communications. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 9 ліпеня 2010.
地方自治法第二百五十二条の二十六の三第一項の特例市の指定に関する政令(яп.)(нявызн.) ?(недаступная спасылка). Ministry of Internal Affairs and Communications. Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2012. Праверана 9 ліпеня 2010.
Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!