Адкрыты чэмпіянат ЗША 2017 (англ.: US Open 2017) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 28 жніўня да 10 верасня 2017 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2017 годзе. Турнір стаў 137-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з'яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $50,400,000, больш чым на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2016 года.
Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі швейцарац Станіслас Ваўрынка і немка Анжэлік Кербер. Ваўрынка адмовіўся ад удзелу ў спаборніцтве ў сувязі з траўмай калена, а Кербер саступіла ў першым раўндзе Наомі Осака з Японіі. Пераможцам у мыжчынскім адзіночным разрадзе ў трэці раз стаў іспанец Рафаэль Надаль, перайграўшы ў фінале Кевіна Андэрсана з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які выйшаў у свой першы фінал турніру Вялікага шлема. Чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала амерыканка Слоан Стывенс, якая перамагла ў фінале сваю суайчынніцу Мэдысан Кіз і выйграла свой першы турнір Вялікага шлема.
Спасылкі
|
---|
Да Адкрытай Эры | | |
---|
Адкрытая Эра | |
---|
|