Агракліматалогія[1], сельскагаспадарчая кліматалогія — раздзел кліматалогіі, які вывучае клімат як фактар сельскагаспадарчай вытворчасці (уплыў на сельскую гаспадарку); раздзел сельскагаспадарчай метэаралогіі, які характарызуе ўзаемаадносіны і ўзаемадзеянні паміж кліматам і аб’ектамі сельскай гаспадаркі (культурнымі раслінамі і хатнімі жывёламі). Прадмет вывучэння — клімат у дачыненні да запытаў сельскай гаспадаркі.
Агракліматалогія шчыльна звязана з многімі геаграфічнымі, геафізічнымі і біялагічнымі навукамі (фізічная геаграфія, агульная кліматалогія, фізіялогія, раслінаводства і г.д.), выкарыстоўваючы іх дасягненні і метады даследаванняў, а таксама з практычнымі запытамі сельскай гаспадаркі. Вынікі агракліматалагічных даследаванняў удакладняюць і дапаўняюць сельскагаспадарчую ацэнку клімату, а таксама даюць матэрыял для абгрунтавання агратэхнікі.
Зноскі
Літаратура