Авеста — збор свяшчэнных тэкстаў зараастрыйцаў, найстарэйшы помнік старажытнаіранскай літаратуры, складзены на асаблівай, больш нідзе не зафіксаванай мове, званай ў іраністыцы «авестыйскай».
Узнікла, магчыма, у першай палове I тыс. да н.э. Тэкст быў канчаткова кадыфікаваны на працягу III—VII ст. н.э. Авеста — адзіны ў свеце твор, запісаны авестыйскім алфавітам. Утрымлівае звод рэлігійных і юрыдычных прадпісанняў, малітоўныя песнапенні, разнастайныя паданні і легенды, гімны божаствам і інш. Паданне прыпісвае аўтарства ўсіх кніг Авесты Заратуштры, аднак у сучасны перыяд лічыцца, што ён мог мець непасрэднае дачыненне толькі да асобных, найбольш старажытных частак Авесты — да т. зв. «Гаты» (кнігі свяшчэнных малітваў).
Літаратура
Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6