Аб’ектыў

Фотааб’ектывы, у тым ліку шырокавугольны, тэлеаб'ектыў і спецыяльныя аб’ектывы.

Аб’екты́ў — аптычная сістэма або яе частка, якая стварае сапраўдны адваротны відарыс аб’екта. Створаны аб’ектывам відарыс разглядаецца праз акуляр (звычайна пасля абарачапьнай сістэмы) ці фіксуецца на экране, фатаграфічнай плёнцы, фотакатодзе перадавальнай тэлевізійнай трубкі і інш. Бываюць лінзавыя, люстраныя і люстрана-лінзавыя аб’ектывы.

Аб’ектывы для фотаапаратаў, відэакамер, тэлескопаў, мікраскопаў адрозніваюцца відам канструкцыі. Хоць тэарэтычна аб’ектыў можа складацца з простай лінзы, на практыцы ствараюць у аб’ектыве сістэму лінз, каб выправіць (наколькі гэта магчыма) аптычныя аберацыі. Канструкцыя складаных аб’ектываў дазваляе выправіць храматачную і геаметрычную аберацыі аптычных сістэм. Але некаторыя аберацыі немагчыма выправіць, таму задачай стваральніка з’яўляецца знайсці раўнавагу паміж складанасцю сістэмы і прымальнай якасцю відарыса.

Асноўныя аптычныя характарыстыкі аб’ектываў: фокусная адлегласць (f); дыяметр уваходнай зрэнкі (d); святласіла (d/f); вугал (поле) зроку; раэдзяляльная здольнасць. Аб’ектывы тэлескапічных сістэм маюць фокусную адлегласць да некалькіх метраў і дыяметр уваходнай зрэнкі ад некалькіх сантыметраў (у геадэзічных, вымяральных і падзорных трубах) да некалькіх метраў (у тэлескопах-рэфрактарах), аб’ектывы мікраскопаў — фокусную адлегласць 1,5—40 мм, малафарматных фотаапаратаў — 6—2000 мм (для аматарскай практыкі 28—200 мм). Фатаграфічныя аб’ектывы бываюць нармальныя (вугал зроку 40—50°), шырокавугольныя (больш за 70°), звышшырокавугольныя (больш за 83°), аб’ектывы тыпу «рыбіна вока» больш за 180°), даўгафокусныя (менш за 39°) і звышдаўгафокусныя (менш за 9°).

Большасць аб’ектываў — анастыгматы. Аб’етывы з пераменнай фокуснай адлегласцю (панкратычныя), у якіх плоскасць відарыса і святласіла нязменныя, выкарыстоўваюцца у кіна- і тэлекамерах, спецыяльныя прамянёвастойкія — у лазерных сістэмах. Для павелічэння фізічнай святласілы аб’ектывы прасвятляюць.

Літаратура

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!