На аграфленым пазалочаным фоне з раслінным арнаментам і калонамі дарычнага ордара, на карычневым поземе паказаны ў рост анфасамі з доўгай сівой барадой Васіль Вялікі ў светла-блакітнай альбе з карункамі па нізе і чырвонай епітрахіллю, у блакітнай на зялёнай падкладцы фелоні, зялёным з вохрыстымі крыжамі амафоры і з шэрай паліцай; з невялікай шырокай карычневай барадой Рыгор Багаслоў у светла-блакітнай з карункамі альбе, з чорнай епітрахіллю, у чырвоным сакасе, вохрыстым з карычневымі крыжамі амафоры; з доўгай рыжай барадой Іаан Златавуст у светла-блакітнай з карункамі альбе, з карычнева-чырвонай епітрахіллю, у зялёным на карычнева-чырвонай падкладцы сакасе і светла-сінім амафоры[2].
Айцы царквы левай рукой знізу падтрымліваюць Евангелле ў чорных, бардовых, чырвоных пераплётах. Німбы пазалочаныя аграфленыя, абрамленне страчана[2].
Паходжанне
Абраз выяўлены 6-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1963 годзе у Прачысценскай царкве г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці[2].