Абалонска-Тэрэмкоўская лінія |
---|
Кіеўскі метрапалітэн |
|
Адкрыццё першага ўчастку: |
1976 год |
Даўжыня, км: |
20,9 |
Колькасць станцый: |
18 |
Час паездкі: |
34 хвіл. |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: |
5 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: |
5 |
Інтэрвал руху ў час «пік»: |
1.5 |
Максімальная прапускная здольнасць: |
40 пар цягнякоў на гадзіну |
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: |
420,4 |
Самая напружаная станцыя: |
Мінская |
Электрадэпо: |
Абалонь |
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія (укр.: Оболонсько-Теремківська лінія, з 2014 года на афіцыйных схемах адзначаецца як Сіняя лінія метро ці лінія М2) — гістарычна другая лінія Кіеўскага метрапалітэна. Колькасць станцый — 18, працягласць лініі — 20,9 км, час праезда — 34 хвіл.
Нумарацыя шляхоў: «Тэрэмкы» — «Герояў Дняпра» — I, «Герояў Дняпра» — «Тэрэмкы» — II.
Да 9 лютага 2018 года лінія называлася «Курэнёўска-Чырвонаармейскай». Перайменаванне было звязана з тым, што лінія не праходзіць праз раён Кіева Курэнёўка, хоць першапачатковыя планы будаўніцтва прадугледжванне падаўжэнне лініі не ў бок Абалоні, а ў бок Курэнёўкі і Прыёркі са станцыямі «Завадская» на месцы цяперашняй «Тараса Шаўчэнкі», «Петрапаўлаўская» ў раёне скрыжавання плошчы Фрунзэ і «Плошча Шаўчэнкі» на аднайменнай плошчы.
Гісторыя будаўніцтва
Пускавы ўчастак (аб'ект)
|
Дата
|
Даўжыня, км
|
«Плошча Калініна», «Паштовая плошча», «Чырвоная плошча», перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Калініна» і «Крашчацік»
|
5 лістапада 1976 года
|
2,32
|
«Тараса Шаўчэнкі», «Пэтрыўка», «Праспект Карнейчука»
|
19 снежня 1980 года
|
4,40
|
«Плошча Льва Талстога», «Рэспубліканскі стадыён»
|
19 снежня 1981 года
|
1,70
|
«Мінская», «Герояў Дняпра»
|
6 лістапада 1982 года
|
2,35
|
«Чырвонаармейская», «Дзяржынская»
|
30 снежня 1984 года
|
2,43
|
2-і перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі» и «Хрэшчатык»
|
3 снежня 1986 года
|
—
|
Электрадэпо «Абалонь»
|
1988 год
|
—
|
Перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Льва Талстога» і «Палац спорту»
|
31 снежня 1989 года
|
—
|
«Дземіеўская», «Галасееўская», «Васількоўская»
|
15 снежня 2010 года
|
3,80
|
«Выставачны цэнтр»
|
27 снежня 2011 года
|
1,48
|
«Іпадром»
|
25 кастрычніка 2012 года
|
0,95
|
«Тэрэмкы»
|
6 лістапада 2013 года
|
1,5
|
Усяго:
|
18 станцый
|
20,9
|
Да 1993 года станцыя «Васількоўская» у праэкце адсутнічала. Пасля станцыі «Гарэхавацкая плошча» (цяпер «Галасееўская») планавалася станцыя «Галасеяўскі парк».
Перайменаванні
Перспектыва развіцця
Пералік участкаў і аб'ектаў
|
Даўжыня ўчасткаў, км
|
Колькасць станцый
|
Тэрмін увядзення ў эксплуатацыю
|
«Адэская», электрадэпо «Тэрэмкы»
|
1,5
|
1
|
Перспектыва, пасля 2020 года
|
Дэпо і рухомы склад
Курэніўска-Чэрванаармійская лінія ў 1976—1988 гадах абслугоўвалася электрадэпо «Дарныця». З 1988 года абслугоўваецца электрадэпо «Абалонь».
На лініі эксплуатуюцца вагоны серый 81-717/714, 81-553.1/554.1/555.1, 81-540.2/541.2 і 81-540.3к/81-541.3к. Да 1978 года на лініі эксплуатаваліся вагоны тыпу Еж.
Летам 2006 года на лініі праходзіў выпрабаванні пяцівагонныя склад з вагонаў серыі 81-7021/7022 вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода (Крэмэнчуг), перададзены затым у электрадэпо «Харкаўская» для пастаяннай эксплуатацыі на Сырэцка-Пячэрскай лініі.