высокая відавая спецыфічнасць (напрыклад, інтэрферон з клетак курэй актыўны толькі ў клетках курэй)
адсутнасць віруснай спецыфічнасці (адзін і той жа інтэрферон прыгнечвае размнажэнне розных вірусаў).
Утварэнне інтэрферону кадзіруецца геномам клеткі, можа індуцыравацца бактэрыямі і інш.
Выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння вірусных хвароб. Найбольшы эфект пры прафілактычным ужыванні (здольны індуцыраваць утварэнне ўласнага інтэрферону ў арганізме).