Ізабела Баварская (Лізавета Баварская, Ізабо; фр.: Isabeau de Bavière; ням.: Elisabeth von Bayern; каля 1370, Мюнхен — 24 верасня 1435, Парыж) — каралева Францыі, жонка Карла VI Вар’ята, з 1403 перыядычна кіравала дзяржавай.
Праўленне
Пасля таго як Карл VI стаў пакутаваць ад прыступаў вар’яцтва і ўлада, фактычна, перайшла да каралевы, яна аказалася няздольнай праводзіць цвёрдую палітычную лінію і кідалася ад адной прыдворнай групоўкі да іншай. Ізабела была вельмі непапулярная ў народзе, асабліва з-за сваёй марнатраўнасці. У 1420 годзе яна падпісала ў Труа дагавор з англічанамі, прызнаўшы спадчыннікам французскай кароны англійскага караля Генрыха V. У мастацкай літаратуры мае ўстойлівую рэпутацыю распуснай кабеты, хоць сучасныя даследчыкі лічаць, што шмат у чым такая рэпутацыя магла быць вынікам прапаганды.
Дзеці
- сыны: Карл, Карл, Людовік, Жан, Карл VII, Філіп
- дочкі: Жанна, Ізабела, Жанна, Марыя, Мішэль, Кацярына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Ізабела Баварская — продкі |
---|
|
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|