Івета Гільбер (20 студзеня 1867, Парыж, Францыя — 2 лютага 1944, Экс-ан-Праванс, Францыя) — французская эстрадная спявачка, дэбютавала як спявачка вар'етэ ў 1890 годзе.
Выступала ў Парыжы, гастралявала ў Англіі, Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых краінах, у 1896 г. у ЗША. Гільбер стварыла асаблівы жанр французскай лёгкай музыкі «песень канца стагоддзя» (chansons de fin de siècle), выпрацавала характэрны выканальніцкі стыль (т. зв. «Амплуа Іветы»), які адрозніваўся эксцэнтрычнай гратэскавай манерай. Гільбер маляваў мастак Тулуз-Латрэк (партрэты і шаржы).
Зноскі
Літаратура
- Liebowitz Knapp B., Chipman M. That was Yvette; the biography of Yvette Guilbert, the great diseuse. New York: Holt, Rinehart and Winston, 1964
- Geffroy G. Yvette Guilbert. New York: Walker, 1968
- Hanke H. Yvette Guilbert. Berlin: Henschelverl., 1974
- Brécourt-Villars C. Yvette Guilbert l'irrespectueuse. Paris: Plon, 1997
Спасылкі
| |
---|
Тэматычныя сайты | |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|