Друкаваўся з 1874 года. У зборніках паэзіі «Мой Ізмарагд» (1898), «3 дзён журбы» (1900) філасофскі роздум пра дабро і зло, дружбу і адданасць, грамадскае і асабістае. Цыкл твораў «Завялае лісце» (1896) узбагаціў сусветную лірыку кахання. Аўтар зборнікаў лірыкі «3 вяршынь і нізін» (1887), «Semper tino» (1906), паэм «Смерць Каіна» (1889), «Бедны Генрых» (1891), «Істар», «Паэма пра белую кашулю» (абедзве 1899), «Іван Вішанскі» (1900), «Майсей» (1905), аповесцей «Boa constrictor» (1878), «Барыслаў смяецца» (1881—82), «Лель і Палель» (1887), «Стаўпы грамадства» (1894—95); гістарычнай аповесці «Захар Беркут» (1883).
Яго драматычныя творы вылучаюцца майстэрствам дыялогу, дынамічнасцю сюжэта, глыбінёю драматычных канфліктаў: драма «Скрадзенае шчасце» (1894), камедыя «Рабіна» (1886) і інш. Пісаў казкі, фельетоны, літаратурна-крытычныя артыкулы. Цікавіўся гісторыяй, культурай і літаратурай . Аўтар «Нарысу гісторыі ўкраінска-рускай літаратуры да 1890 г.» (1910). Даследаваў украінскі фальклор
У гонар Івана Франко горад Станіславаў перайменаваны ў Івана-Франкоўск, а ў Львоўскай вобласці мястэчка Янаў — у Івана-Франкова. Яго роднае сяло Нагуевічы цяпер называецца Івана-Франкова.