Іва́н Міха́йлавіч Кабзу́н (24 лістапада 1902, вёска Барсукі, Верхнядзвінскі раён — 1942) — лейтэнант унутраных войск НКУС СССР, удзельнік савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія
Беларус. Працаваў у сельскай гаспадарцы, потым набыў спецыяльнасць цесляра. У Чырвонай Арміі ў 1924—1927 гадах. З 1930 года служыў у войсках АДПУ-НКУС, са снежня 1939 — у пагранічных войсках. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. Пасля савецка-фінляндскай вайны вучыўся ў Вышэйшай школе НКУС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Камандзір кулямётнага ўзвода 5-га пагранічнага палка лейтэнант І. М. Кабзун 27.01.1940 года з невялікай групай пагранічнікаў аказаўся ў акружэнні, на працягу 46 дзён вёў бой, быў цяжка паранены. З рэштай групы выйшаў з акружэння. Загінуў у 1942 годзе.
Узнагароджаны ордэнам Леніна. Званне Героя Савецкага Саюза нададзена 26 красавіка 1940 года.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 368. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.
- Кабзун Іван Міхайлавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2-х кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 35.
Спасылкі