Іван Багданавіч Саламярэцкі (?—1602) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Біярафія
З роду князёў Саламярэцкіх. Бацька Багдан Васілевіч Саламярэцкі (пам. 1565), маці Фядора Юр’еўна Гальшанская (пам. каля 1576).
Выступаў супраць Берасцейскай уніi (1596), у 1599 годзе ўдзельнiчаў у сумесным саборы 1599 праваслаўных i пратэстантаў у Вiльнi. Заснаваў у Высоцку Успенскую царкву. У 1598 атрымаў каралеўскі прывілей на маставое ў маёнтку Высоцку.
Меў маёнткі Асташын (Новагародскае ваяводства); Плешчанiчы, Гогалiца (Менскі павет); Высоцк (Пінскі павет).
Першая жонка Беата Дольская, дзяцей у шлюбе не было. Другая жонка Малгажата з Лысакоўскіх, у шлюбе нарадзіліся сын Мікалай Леў, дачка Кацярына.
Крыніцы
Літаратура
- Сліж Н. Малодшая галіна княжацкага роду Саламярэцкіх на Піншчыне // Arche. 2011. № 3 (102). С. 225—234, іл.
Спасылкі
Іван Багданавіч Саламярэцкі — продкі |
---|
|