Іван Ігнатавіч Краскоўскі

Іван Ігнатавіч Краскоўскі
Нараджэнне 24 чэрвеня 1880(1880-06-24)
Смерць 23 жніўня 1955(1955-08-23) (75 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Людміла Іванаўна Краскоўская
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Ігнатавіч Краскоўскі (псеўд. Кій; 24 чэрвеня 1880, в. Дубічы, Бельскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Гайнаўскі павет, Падляшскае ваяводства, Польшча — 23 жніўня 1955, Браціслава, Славакія) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, педагог. Бацька археолага і гісторыка Людмілы Краскоўскай.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт. Працаваў у Кіеве ў Зямельным саюзе. Член БСГ; БСДП. У верасні 1917 на з'ездзе народаў у Кіеве прадстаўляў беларускія нацыянальныя арганізацыі. Арыштаваны бальшавікамі 18.12.1917. У 1918 уваходзіў у склад урада Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР); быў паслом УНР у Грузіі. У 1920 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. З 1922 дырэктар Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі (цяпер Даўгаўпілс, Латвія). З лета 1925 у Мінску, працаваў у БДУ, Інбелкульце (потым БелАН). Старшыня сацыяльна-культурнай секцыі і член прэзідыума Дзяржплана БССР. З 1930 у Дзяржплане СССР. У перыёдыцы быў змешчаны анонс яго кнігі «Гісторыя Беларусі».

Арыштаваны АДПУ СССР 8.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Этапаваны для следства ў Мінск. Пастановай Калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у Самару. Зноў арыштаваны НКУС СССР 4.11.1937. Рашэннем ад 4.3.1940 тэрмін папярэдняга зняволення залічаны ў тэрмін адбывання пакарання; вызвалены 19.3.1940. Пасля вайны выехаў у Чэхаславакію да дачкі, якая працавала ў музеі ў Браціславе. Па першым прысудзе рэабілітаваны 22.5.1962, па другім прысудзе рэабілітаваны Куйбышаўскім абласным судом 10.6.1988.

Пахаваны на браціслаўскіх могілках Славічча удалле.

Выбраная бібліяграфія

  • На порозі нового життя // Літературно-науковій вістнік. К., 1919.

Зноскі

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!