Іаан быў старэйшым сынам Мануіла II і Алены Драгаш. З 1421 года суправіцель бацькі (у рангу аўтакратара).
Пры Іаане ў 1428—1432 г. практычна ўся Марэя вярнулася пад уладу рамеяў. Толькі чатыры гарады: Аргас, Наўплій, Карон і Мадон заставаліся пад уладай венецыянцаў. Але значна большую вядомасць Іаан набыў дзякуючы таму, што яго высілкамі і стараннямі быў даведзены працэс злучэння заходняй і ўсходніх цэркваў. Імператар разумеў, што без уніі з каталікамі Візантыйская імперыя не атрымае дапамогі з захаду і будзе немінуча заваявана асманскімі туркамі, чые ўладанні пасля дагавора 1424 гады разрасліся да самых прадмесцяў Канстанцінопаля.
У 1437 годзе разам з патрыярхам і прадстаўнічай дэлегацыяй праваслаўных архірэяў Іаан адправіўся ў Італію і правёў там больш за два гады бязвыезна, спачатку ў Ферары, а потым на Усяленскім саборы ў Фларэнцыі. Па ініцыятыве імператара дэлегацыю праваслаўных у спрэчках з каталікамі ўзначаліў Марк Эфескі, узведзены па ўказанні Мануіла незадоўга да ад'езду з Канстанцінопаля ў сан мітрапаліта. Не раз на гэтых пасяджэннях абодва бакі заходзілі ў тупік і гатовы былі раз'ехацца. Але імператар забараніў сваім епіскапам пакідаць сабор да прыняцця кампраміснага рашэння. Урэшце, праваслаўныя дэлегаты былі вымушаны саступіць каталікам амаль па ўсіх прынцыповых пытаннях.
Падпісаная 5 ліпеня1439 года унія, была калі не поўнай, то значнай перамогай каталікоў. Але чаканага палягчэння гэта саступка не прынесла. Іншыя праваслаўныя цэрквы, у першую чаргу руская, адмовіліся прыняць унію. А ў самой імперыі унія спарадзіла раскол і смуту.
Тым часам, армія заходніх крыжакоў, якая выступіла ў паход па закліку Рымскага Папы, пацярпела ў 1444 годзе пад Варнайразгромнае паражэнне ад турак. Праз чатыры гады пасля гэтага прыйшла вестка аб заваяванні туркамі Сербіі. Іаану стала зразумела, што наступная на чарзе — рамейская дзяржава. Але сам Іаан не дажыў да таго моманту — ён памёр 31 кастрычніка1448 года.
Рыжов К. В., «Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия» М. 2001
Большая Российская энциклопедия: В 30 т./ Председатель Науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред. С. Л. Кравец. Т.11. Излучение плазмы — Исламский фронт спасения. — М.:Большая Российская энциклопедия,2008. — С.510. — ISBN 978-5-85270-342-2 (Т.11)