Ć

Літара лацінкі Ćć
Лацінскі алфавіт
A B C D E F G
H I J K L M N
O P Q R S T U
V W X Y Z
Дадатковыя
і варыянтныя знакі
À Á Â Ã Ä Å Æ
Ā Ă Ą Ç Ć Ĉ Ċ
Č Ð,ð Ď,ď Đ,đ È É Ê
Ë Ē Ė Ę Ě Ə Ĝ
Ğ Ġ Ģ Ƣ Ĥ Ħ Ì
Í Î Ï Ī Į İ,i I,ı
IJ Ĵ Ķ Ĺ Ļ Ľ Ł
Ñ Ń Ņ Ň Ò Ó Ô
Õ Ö Ø Ő Œ Ơ Ŕ
Ř ß ſ Ś Ŝ Ş Š
Þ Ţ Ť Ù Ú Û Ü
Ū Ŭ Ů Ű Ų Ư Ŵ
Ý Ŷ Ÿ Ź Ż Ž Ƶ

Ć,ć — літара шэрагу ўсходне- і паўднёваеўрапейскіх лацінскіх алфавітаў. Утвораная ад літары C з дапамогай акуту. Ужываецца ў польскім, верхнялужыцкім і ніжнялужыцкім, сербскім, харвацкім, баснійскім, вілімавіцкім алфавітах, лацінскіх варыянтах беларускага, македонскага і сербскага алфавітаў. З'яўляецца чацвёртай літарай у беларускім лацінскім алфавіце, ува ўсіх астатніх — пятай.

Упершыню ўзнікла ў польскай абэцэдзе, адкуль у ХІХ ст. была запазычаная іншымі мовамі. У беларускай, вілімавіцкай і польскай мове адпавядае кірылічнаму «ць», у паўднёваславянскіх — Ћ. Апроч таго, у македонскай мове часам адпавядае літары Ќ. Можна перадавацца ў кірыліцы і як «Ч».

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!